Рэсурсны цэнтр "Выкарыстанне адукацыйнага рэсурсу музейнай педагогікі ў рабоце з выхаванцамі"«
Мастер-класс «Коляда» https://youtu.be/HsAbXF3nPRg
У нашым дзіцячым садку прайшоў чароўны семінар-практыкум «Ад парога да зоркі: славянскія калядкі ў дзіцячым садку», прысвечаны беларускім калядкам. Педагогі цалкам пагрузіліся ў атмасферу Каляд: развучвалі шчадроўкі, гулялі ў народныя гульні, вадзілі калядны карагод і сустракалі самых сапраўдных пераапранутых — Шчодру, Казу, Цыганку, Мядзведзя і Дзеда!
Гэта быў не проста майстар-клас, а жывы вопыт, які дапаможа педагогам раёна наладзіць для дзяцей незабыўнае і казачнае свята Каляды. А завяршылася ўсё душэўным пачастункам - традыцыйнай куццёй і узварам. Мы ўпэўненыя, што пасля такога практычнага экскурсу ў святочныя Кадзядкі педагогі будуць у поўным узбраенні творчасці і традыцый!
Ссылка на просмотр мастер-класса: https://youtu.be/HsAbXF3nPRg
ВЫСТАВА ЁЛАЧНЫХ УКРАШЭННЯЎ З БЕЛАРУСКІМІ МАТЫВАМІ
У рамках работы рэсурснага цэнтра праходзіць выстава ёлачных цацак, створаных рукамі педагогаў і сем'яў выхаванцаў. Усе ўдзельнікі выставы ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі ўдзельнікаў выставы. Ёлачныя ўпрыгожанні размясцілі на ялінку ў музычнай зале. Усе госці і дзеці, якія прыйшлі на ранішнік, могуць палюбавацца незвычайнымі ўпрыгожваннямі, створанымі з вялікай цеплынёй і любоўю ў нашай Радзіме. Такія ўнікальныя ёлачныя цацкі цешаць не толькі вока гасцей, але і адкрываюць святочны настрой напярэдадні Новага года.
Майстар-клас "Ёлачная цацка з беларускімі матывамі"«
У нашай установе завяршыўся прафесійны конкурс сярод педагогаў на лепшы канспект заняткаў па тэме «Беларускія промыслы. Віды народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі». Мэтай мерапрыемства было выяўленне і падтрымка лепшых педагагічных практык па знаёмстве дашкольнікаў з багатай спадчынай роднага краю.
Прадметам высокай кампетэнтнасці і творчасці сталі распрацоўкі заняткаў, дзе ўзнікаюць сапраўдныя скарбы беларускай культуры: тонкія ўзоры саломкапляцення, жывыя і гарманічныя арнаменты ручнога ткацтва, вобразныя палотны з лікам, сімваліка беларускай выцінанкі, цёплая кераміка і вядомыя ўсім латканыя.
На конкурс былі прадстаўлены шматлікія цікавыя ідэі, аднак журы вызначыла тройку пераможцаў:
1 месца - Пічугова Святлана Леанідаўна, за канспект "Народгыя промыслы жыхароў Беларусі".
2 месца - Сідарава Алена Леанідаўна за канспект «Што? Дзе? Калі?»
3 месца - Мароз Ганна Аляксандраўна за канспект «Квэст-гульня «Беларускі арнамент»».
Пераможцы былі ўзнагароджаны сэтыфікатамі I, II і III ступені адміністрацыі нашай установы.
Распрацаваныя матэрыялы стануць каштоўным рэсурсам для ўсіх калег і будуць выкарыстаны ў працы па патрыятычнаму і эстэтычнаму выхаванню нашых выхаванцаў. Яны дапамогуць дзецям не толькі пазнаць, але і палюбіць традыцыйнае мастацтва, адчуць сваю злучанасць з гісторыяй і культурай Беларусі.
Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам за творчы падыход, прафесіяналізм і прыхільнасць да нацыянальнай культуры! Такія конкурсы - гэта заўсёды новыя ідэі, абмен вопытам і крок наперад у якасці нашай агульнай працы.






