Фотагалерэя
Праца ў музеі
18 лютага на базе нашай установы адбылося выязное паседжанне прэзідымума Светлагорскай раённай рады дэпутатаў пад кіраўніцтвам старшыні Вялічкі Людмілы Філіпаўны. Дэпутаты наведалі экскурсію ў нашым музеі "Спадчына", з дапамогай якога ўбачылі сістэму працы дашкольнай установы па патрыятычным выхаванні дашкольнікаў. Дэпутаты адзначылі, што музей мае не толькі экспазіцыі з прадметамі даўніны, але і ў ім умела пераплятаюцца сучасныя інтэрактыўныя формы і метады выхавання, што вельмі актуальна для развіцця і інтарэсаў маладога пакалення.






