Наша жыццё
24-25 февраяля 2026года состоялся смотр-конкурс хухожественной самодеятельности среди учреждений образования под лозунгом «Женщина воспетая сердцем», в котором приняли участие педагоги и нашего учреждения.
Ссылка на видео:https://youtu.be/S2Gk7FCeVAs
Дзень настаўніка
Атрымліваць віншаванні прыемна заўсёды. Ну а атрымліваць іх у прафесійнае свята - прыемна ўдвая! На святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка, былі запрошаны ветэраны працы, якія за духмяным кубкам гарбаты ўспаміналі свае працоўныя гады, смешныя і кур'ёзныя моманты, давалі напусце маладым калегам. У адказ жа маладыя калегі цёпла павіншавалі нашых ветэранаў вершамі, песнямі і танцавальным нумарам.
Велапрабег
ужо не адзін год сябры прафсаюзнай арганізацыі нашай установы ўдзельнічаюць у велапрабегу. Не стаў выключэннем і гэты велапрабег. Удзельнікі з вялікім энтузіязмам прынялі ўдзел у акцыі, прысвечанай Дню народнага адзінства.
Конкурс Супер профі
Хто сказаў, што суппер профі павінен быць чалавек са шматгадовым досведам? Конкурс, які прайшоў у Гарадскім цэнтры культуры энергетыкаў, паказаў адваротнае. Маладыя людзі і спецыялісты розных галін паказалі сваё майстэрства і прафесіяналізм на гэтым конкурсе. Нашую ўстанову прадстаўляла выхавальнік дашкольнай адукацыі Певень Ангеліна Юр'еўна, якая паказала і расказала як яна прыйшла ў нашу прафесію, чаго дасягнула і якія планы хоча ажыццявіць у далейшым. Ну а танцавальны нумар не пакінуў гледачоў залы абыякавымі да таго, што адбываецца на сцэне. Віншуем нашу калегу з дыпломам удзельніка Супер профі!
Дзень Незалежнасці
Акцыя- Пасадзім лес Разам
Сябры першаснай арганізацыі нашай установы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі- Пасадзім лес разам! Мы спадзяемся што маленькі ўклад нашых супрацоўнікаў прынясе вялікую карысць беларускаму лесу!
Абласны суботнік
Нішто так не з'ядноўвае людзей, як сумесная праца! Члены пярвічных арганізацый устаноў адукацыі на чале са старшынёй Светлагорскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Хулуп А.К. выехалі на суботнік па ўборцы тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Баграціён.
Велазабег, прысвечаны Дню народнага адзінства
Падрыхтоўка да навучальнага года
Акцыя - Мы разам!
Наш дружны калектыў прымае ўдзел у вясновым этапе круглагадовай спартакіяды. Пасля падвядзення вынікаў наша ўстанова заняла трэцяе месца сярод устаноў дашкольнай і дадатковай адукацыі. Віншуем усіх удзельнікаў з прызавым месцам!
Нашы паездкі.
Наш калектыў - таленавіты ва ўсім. Удзел да раённага фестывалю мастацкай самадзейнасці "80 мірных гадоў", прысвечанага 80-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.






